Каракала
Септымій Басіян Каракала (лац.: Septimius Bassianus Caracalla; 4 красавіка 188 — 8 красавіка 217) — рымскі імператар з дынастыі Севераў. Сын Септымія Севера, брат Геты. Кіраваў з 211 па 217 гг. н.э. Афіцыйнае імя: Імператар Цэзар Марк Аўрэлій Север Антоній Аўгуст. Вылучаўся асабістай жорсткасцю.
Септымій Басіян Каракала | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Septimius Bassianus Caracalla | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Септымій Север (198 — 4 лютага 211), Гета (209 — 26 снежня 211) |
||||||
Папярэднік | Септымій Север | ||||||
Пераемнік | Макрын | ||||||
Нараджэнне |
4 красавіка 188[1][2][…]
|
||||||
Смерць |
8 красавіка 217[1][2][…] (29 гадоў)
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Северы | ||||||
Імя пры нараджэнні | лац.: Lucius Septimius Bassianus | ||||||
Бацька | Септымій Север[1] | ||||||
Маці | Юлія Домна[1][3] | ||||||
Жонка | Фульвія Плаўціла[d] | ||||||
Дзеці | няма | ||||||
Веравызнанне | старажытнарымская рэлігія | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Раннія гады, першыя злачынствы
правіцьСын імператара Луцыя Септымія Севера ад другога шлюба з Юліяй Домнай, нарадзіўся ў сталіцы Галіі - Лугдунуме 4 красавіка 188 года. Першапачатковае імя - Басіян - у 196 годзе, калі бацька абвясціў яго Цэзарам, было замененана Марк Аўрэлій Антанін. Мянушка Каракала, або Каракал (лац.: Caracallus), пайшла ад назвы вопраткі, якую ўвёў імператар - доўгага халата, які спадаў да шчыкалатак.
У 197 годзе, у час пахода на парфян, ён быў абвешчаны трыбунам і Аўгустам. У 202 годзе быў прызначаны консулам, а ў наступным ажаніўся па волі бацькі з Фульвіяй, багатай дачкой Гая Фульвія Плаўціяна; ён, аднак, ненавідзеў і цесця, і жонку і быў прычынай смерці першага ў 204 годзе.
Быўшы і да смерці цесця распусным і свавольным, Каракала зрабіўся яшчэ горшым, калі пазбавіўся яго. Яго малодшы брат, Гета, у 198 годзе абвешчаны Цэзарам, не саступаў Каракале ў сапсаванасці. З дзяцінства паміж братамі панавала няспынная нянавісць, якую толькі раздзімалі царадворцы. Калі пачалося паўстанне варвараў у Брытаніі, Север скарыстаўся нагодай, каб выдаліць сыноў з распуснай атмасферы Рыма і ўзяй іх з сабою на вайну (208). Каракала сураваджаў бацьку да паўночнай Шатландыі, у некаторых выпадках сам узначальваў войска, але ўсе яго думкі былі скіраваныя толькі на падрыхтаванне дзеля себя адзінаўладдзя.
Ён пераследваў брата і рабіў на яго паклёпы, хацеў распачаць бунт у войску бацькі і аднойчы нават сам падняў на яго меч і, як казалі, хацеў атрутай паскорыць яго смерць (4 лютага 211 года). Нагледзячы на перакананні Каракалы, войска, памятаючы жаданні Севера, абвясціла імператарамі абодвух братоў. Каракала адразу ж заключыў мір з варварамі і вывеў войска з краіны, ачысціў крэпасці, якія заклаў Север, накіраваўся да брата і маці, вонкава памірыўшыся з Гетай, а потым накіраваўся ў Рым з целам мёртвага бацькі.
Але ўжо па дарозе зноў успыхнулі спрэчкі. Абодва браты падазравалі адзін аднаго; у Рыме кожны завёў уласную варту. Яны хацелі падзяліць імперыю, але гэтаму запярэчыла маці. Планы Каракалы пазбавіцца брата не мелі поспеху. Нарэшце ён папрасіў маці запрасіць абодвух да сябе ў пакоў дзеля замірэння, і тут, на руках у маці, быў забіты Гета (снежань 211 года).
Адзінаасобнае кіраванне
правіцьПасля забойства ён, шукаючы абароны, збег у лагер да салдат, даў ім на разрабаванне сабраныя бацькам скарбы і быў абвешчаны адзіным імператарам. Салдаты і прыдворныя Геты, колькацю ў 20 000, былі забітыя. У іх ліку быў Папініян, знакаміты юрыст, сябр Севера. Каракала папрасіў яго выступіць у сенаце з апраўданнем забойства, спадзяючыся, што знакаміты юрыст знойдзе пераканаўчыя аргументы. Але Папініян адказаў: ”Гэта прасцей зрабіць чым апраўдаць”. У 212 годзе Каракала даў усім жыхарам Рымскай імперыі правы рымскага грамадзянства, праўда, у выключна фінансавы мэтах. Старыя падаткі ён падвысіў, выбіў грошы ў каго толькі мог, асабліва ў сенатараў, якія былі вымушаны паўсюль хадзіць за ім.
У Галіі Каракала вёў бяздарную вайну з алеманамі і цэнамі, але, тым не менш, загадаў прысвоіць яму тытул Alemannicus і Germanicus. У Дакіі ваяваў з сарматамі і гетамі, але хутка пакінуў правінцыю варварам і пайшоў на Фракію. З гэтага часу ён пачаў камічна імітыраваць Аляксандра Македонскага, прадпрымаючы паходы ў далёкія краіны, але толькі дзеля таго, каб рабаваць жыхароў. З Фракіі ён перайшоў у Азію, у Пергаме звяртаўся за лячэннем да Эскулапа, у Іліёне ўшаноўваў Ахіла, зімаваў у Нікамедыі (214-215). Па-здрадніцку захапіў Абгара IX, цара асраенаў, і авалодаў яго царствам.
Цара Арменіі разам з сынамі ён запрасіў да сябе, маючы намер зрабіць з ім тое ж самае, але сутыкнуўся з узброеным супрацівам. Яго атрад, дасланы ў Арменію, быў разбіты. Праз Антыёхію Каракала накіраваўся ў Александрыю, дзе, раззлаваўшыся на жыхароў за намёкі на братазабойства і сувязі з маці (яе абазвалі Іакастай), зладзіў крываваю разаніну, наклаў на жыхароў штрафы і загадаў разбурыць інтэрнаты філосафаў.
Вярнуўшыся ў Антыохію, ён патрабаваў ад Артабана, цара Парфіі, дачку, каб ажаніцца з ёю. Калі той не пагадзіўся, Каракала спустошыў яго краіну, узяў горад Арбелу, раскапаў магілы парфянскіх цароў і рассеяў іх пыл. Артабан пагадзіўся на мір і па-сяброўску сустрэў імператара. Але падчас піру Каракала загадаў напасці на варвараў і забіваць іх, і толькі цар і частка набліжаных здолела збегчы.
Смерць
правіцьСпустошыўшы і разрабаваўшы заходнія вобласці Парфіі, Каракала накіраваў паслоў у сенат, каб яны абвясцілі сенатарам пра яго перамогі, пасля чаго сенатары далі яму тытул ”Парфянскі Найвялікшы”. Аднак жорсткасць Каракалы і яго абразлівыя дзеянні ў дачыненні да царскіх магіл не маглі не выклікаць у парфян справядлівую нянавісць. Яны сабралі войска і выступілі ў паход. Усведамляючы сур’ёзнасць стану, імператарскі прэфект прэторыя, Макрын, жадаючы спыніць вайну, склаў змову супраць Каракалы і загадаў забіць яго па дарозе з Эдэсы ў горад Кары, што і было зроблена 8 красавіка 217 года.
Ад кіравання Каракалы захаваліся вялізныя руіны тэрм (Thermae Antoninianae), якія з небывалай раскошай пабудаваў Каракала на ўсходзе ад Авенцінскага ўзгорка. Дбайны распаўсюднік культа Ізіды, Каракала значна меней пераследваў хрысціян, чым яго бацька.
Каракала не меў дзяцей. Яго біяграфію напісаў Спартыян. Шмат звестак аб ім у яго сучасніка, Дыёна Касія, і ў Герадыяна.
Гл. таксама
правіцьКаракала на Вікісховішчы |
Зноскі
- ↑ а б в г Любкер Ф. Caracalla // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 247–248.
- ↑ а б Kolb F. P. Caracalla // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ив. Гр. Юлии сирийские // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1904. — Т. XLI. — С. 344–346.