Тэ́рмы Карака́лы (італ.: Terme di Caracalla) — тэрмы імператара Каракалы ў Рыме, афіцыйна названыя тэрмамі Антанініяна (лац.: Thermae Antoninianae). Яны знаходзіліся ў Апіевай дарогі, за Капенскімі варотамі, паміж Авенцінам і Цэліем. Будаўніцтва пачалося ў 212 годзе н.э. і было скончана ў 217 годзе ўжо пасля смерці імператара. Двор тэрмаў Каракалы меў памер 400 на 400 м, цэнтральны комплекс — 150 на 200 м.

Славутасць
Тэрмы Каракалы
італ.: Terme di Caracalla
41°52′49″ пн. ш. 12°29′34″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Каракала
Дата заснавання 216
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Тэрмы Каракалы
Тэрмы Каракалы. Від з Палаціна.

Ужо ў V ст. н.э. Тэрмы Каракалы лічыліся адным з цудаў Рыма. Яны займалі плошчу ў 11 га. Галоўны будынак, «лазневы корпус», ляжыць у парку, які акружаны суцэльнай лініяй розных памяшканняў. У бронзавыя рамы велізарных паўкруглых вокнаў галоўнай залы ўстаўлены тонкія пласцінкі з напаўпразрыстага каменя колеру слановай косці. З-за гэтага зала асветлена роўным залацістым святлом. Сцены з паліраванага мармуру нібы раствараліся ў вышыні, дзе парыла нябачанай велічыні скляпенне. Знадворку тэрмы Каракалы былі абліцаваны мармуровымі плітамі, пад мармурам — шматмятровая тоўшча мясцовага каменя і бетону — сумесі вапны з галькай і пяском. З цэглы ці часаных камянёў рымляне выкладвалі як бы форму будынка. У яе залівалася бетонная маса. Зацвердзяваючы, бетон станавіўся больш трывалым чым камень. Многія будынкі, якія здаюцца складзенымі з асобных пліт, у рэчаіснасці складаюцца з аднаго зацвярдзелага бетоннага маналіта. Справа і злева ад галоўнага ўваходу ўзведзены дзве вялікіх экседры; перад кожнай з іх палестра. У задняй частцы саду (насупраць галоўнага ўваходу), у правым і ў левым вуглах, дзве прасторных залы; мяркуючы па іх унутраным абсталяванні, іх варта лічыць бібліятэкамі; з трох бакоў уздоўж сцен ішлі нізенькія прыступкі, па якіх падымаліся да ніш, дзе захоўваліся скруткі. У цэнтры паміж гэтымі заламі размешчаны амфітэатрам рады сядзенняў; рады гэтыя некалькі закругляюцца да абодвух канцоў. Перад імі — стадыён, глядзець на які можна было і з саміх тэрмаў (з задніх пакояў), і з гэтага амфітэатра. Над ім вышэй знаходзіліся цыстэрны з вадой для тэрмаў: 64 скляпеністых памяшканні, якія ішлі ў два рады і ў два паверхі. Вада для гэтых цыстэрнаў была адведзена з Аква Марцыя.

Мазаіка тэрмаў Каракалы
Рэканструкцыя плана

У «лазневы корпус» вялі чатыры ўваходы; праз два цэнтральных уваходзілі ў крытыя залы, якія знаходзіліся абапал фрыгідарыя. Над фрыгідарыем даху не было; за ім на адной восі ляжала вялікая зала, якую доўгі час памылкова прымалі за тэпідарый, хоць у ёй няма ніякіх прыстасаванняў для топкі, тэпідарый і за ім круглы кальдарый, купал якога (35 м у дыяметры) падтрымлівала восем магутных пілястраў; дзве з іх і дагэтуль стаяць на месцы. Кальдарый атачалі маленькія аддзяленні, дзе можна было мыцца паасобку. Абапал кальдарыя былі размешчаны пакоі для збораў, рэцытацый і да т.п.

Сярод мноства ўсялякіх памяшканняў, якія знаходзіліся справа і злева ад гэтых прызначаных для мыцця пакояў, варта адзначыць дзве палестры, два вялікія адкрытыя двары, акружаных з трох бакоў каланадай. Палестры гэтыя размешчаны цалкам сіметрычна: адна — на паўночна-ўсходнім, а іншая — на паўночна-заходнім боку будынка, на кожную з іх выходзіла апсіда. У падлозе гэтых апсід знаходзілася знакамітая мазаіка з фігурамі атлетаў, якая адносяцца, верагодна, да IV ст. н.э. (знойдзена ў 1824 г., захоўваецца ў Латэранскім музеі). Імператары не толькі імкнуліся да мастацкага аздаблення сваіх тэрмаў, не толькі абліцоўвалі сцены мармурам, пакрывалі мазаікамі крыса і ставілі цудоўныя калоны: яны сістэматычна збіралі тут творы мастацтва. У тэрмах Каракалы стаялі калісьці Фарнезскі бык, статуі Флоры і Геракла, тулава Апалона Бельведэрскага (не лічачы мноствы іншых менш значных статуй). Сюды прыходзілі не толькі змыць бруд, тут адпачывалі. Асаблівае значэнне мелі тэрмы для беднякоў. Нездарма адзін з сучасных навукоўцаў назваў тэрмы лепшым падарункам, які імператары зрабілі рымскаму насельніцтву. Наведвальнік знаходзіў тут і клуб, і стадыён, і сад адпачынку, і дом культуры. Кожны мог выбраць сабе тое, што было яму па гусце: адны, вымыўшыся, усаджваліся пабалбатаць з сябрамі, ішлі паглядзець на барацьбу і гімнастычныя практыкаванні і самім заняцца імі; іншыя блукалі па парку, любаваліся статуямі, заседжваліся ў бібліятэцы. Людзі пакідалі тэрмы з запасам новых сіл і абноўленыя не толькі фізічна, але і маральна.

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  3. Indagine sui musei e le istituzioni similari — 2022.

Літаратура

правіць
  • Сергеенко М. Е. «Жизнь древнего Рима». М.-Л., 1969
  • Бродский Б. «Пять древних столиц». М., 1964

Спасылкі

правіць