Безалкагольныя напоі
Безалкагольны напой — напой, які не ўтрымлівае алкаголю. Безалкагольныя напоі часцяком газуюцца і звычайна спажываюцца халоднымі. Найбольш распаўсюджаныя безалкагольныя напоі — сок, кола, газаваная вада, халодны чай, салодкі чай, зялёны чай, ліманад і пунш. Квас таксама лічыцца безалкагольным напоем, хоць і можа ўтрымоўваць да 1,2% спірту. У Беларусі безалкагольныя напоі выпускае Гомельскі лікёра-гарэлачны завод і інш.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cf/Tumbler_of_cola_with_ice.jpg/220px-Tumbler_of_cola_with_ice.jpg)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Безалкагольныя напоі