Безье
Безье (фр.: Béziers) — камуна (муніцыпалітэт) у Францыі ў рэгіёне Аксітанія недалёка ад Міжземнага мора.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Гэта адзін са старэйшых гарадоў Францыі: шматлікія археалагічныя раскопкі, якія праводзіліся з 1980-х гадоў, паказалі, што ён быў заснаваны грэкамі ў VII стагоддзі да нашай эры. Размешчаны на беразе ракі Орб, Безье з’яўляецца другім па колькасці насельніцтва муніцыпалітэтам у дэпартаменце Эро пасля Манпелье і пятым у рэгіёне Аксітанія з 78 000 жыхарамі. Вядомасць Безье паходзіць, у прыватнасці, ад вінаградарства, мясцовай зборнай па рэгбі і фэсту, які праходзіць тут кожнае лета каля 15 жніўня.
Зноскі
- ↑ а б база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
- ↑ Populations légales 2020 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
- ↑ Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Безье