Белабалоцкі сельсавет
Белабало́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Белае Балота.
Белабалоцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Рэчыцкі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Белае Балота |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 520 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Чарнянскі сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Чорнае. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 2 красавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Капанскага сельсавета з вёскай Белае Балота (саўгас «Рэчыца»)[1]. 5 верасня 1963 года ў склад сельсавета з Івольскага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна перададзены 4 населеныя пункты (Пераход, Рэпішча, Стоўпня I і Стоўпня II)[2]. 6 кастрычніка 1983 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Белае Балота, сельсавет перайменаваны ў Белабалоцкі[3]. 12 жніўня 2011 года скасавана вёска Пераход[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 672 чалавекі[5], з іх 94,9 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,4 % — малдаване[6]; паводле перапісу 2019 года (10 населеных пунктаў) — 520 чалавек[7].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 5 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 кастрычніка 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 32 (1766).
- ↑ Решение Речицкого районного Совета депутатов от 12 августа 2011 г. № 76 Об упразднении сельских населенных пунктов Речицкого района Архівавана 15 снежня 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.