Іво́льскі сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Івольск.

Івольскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Буда-Кашалёўскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Івольск
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

ГісторыяПравіць

Утвораны 8 снежня 1926 года ў складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна.

У склад Івольскага сельсавета ўваходзілі да 1936 года пасёлкі Крывуля і Свашын, да 1938 года пасёлак Галыда, да 1968 года пасёлак Пашкоўскі, да 1997 года пасёлак Букалаў (не існуюць).

1 снежня 2009 года сельсавет быў ліквідаваны і ўсе населеныя пункты — Восаў, Дунай, Івольск, Красная Плошчадзь, Лозкі, Расцяробы (Буда-Кашалёўскі раён), Сінічына, Смаловыя Лозкі, Чырвоны Лужок — былі перададзеныя ў склад Крыўскага сельсавета[1].

НасельніцтваПравіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 561 чалавек[2], з іх 95,9 % — беларусы[3].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

СпасылкіПравіць