Беламір
Беламір[1] (руск.: Беломир) — вёска ў Вяземскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Сямлёўскага сельскага паселішча.
Вёска
Беламір
|
Гісторыя правіць
У 1762 годзе палкоўнік Аляксандр Іванавіч Пацёмкін (са смаленскага дваранскага роду Пацёмкіна) пабудаваў у сваім маёнтку Беламір храм, каля якога і быў пахаваны. У 1779 годзе сяло значылася валоданнем яго ўдавы Ганны Сямёнаўны.
Сын палкоўніка, секунд-маёр Іван Аляксандравіч Пацёмкін у 1782—1784 гадах быў правадыром дваранства Вяземскага павета. Тут 6 жніўня 1812 года нарадзілася яго ўнучка Надзея — будучая старыца Сара.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупаваная гітлераўскімі войскамі ў кастрычніку 1941 года, вызвалена ў сакавіку 1943 года.[2]
Вядомыя асобы правіць
- Уладзімір Аляксеевіч Ушакоў — савецкі ваенны дзеяч.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.