Беларускае праваслаўнае брацтва Трох Віленскіх мучанікаў

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Беларускае праваслаўнае брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія ў г. Мінску — рэлігійная арганізацыя пры Беларускім Экзархаце. Заснавана ў 1992 годзе ў Мінску пры Свята-Петра-Паўлаўскім саборы.

Асноўныя кірункі дзейнасці: вывучэнне і пашырэнне праваслаўнай веры ў беларускім грамадстве, выхаванне высокай маральнасці, справядлівасці і гуманізму.

Менавіта ў Петрапаўлаўскім саборы ў Мінску з’явіліся першыя літургіі на беларускай мове, якія праводзіў айцец Георгій Латушка[1]. Шмат намаганняў брацтва ўкладвала ў пераклады праваслаўнай літаратуры, літургіі, Новага Запавета на беларускую мову. Выдае рэлігійную літаратуру, часопіс «Праваслаўе ў Беларусі і ў свеце», Беларускія праваслаўныя календары і інш.

З’яўляецца членам сусветнай праваслаўнай арганізацыі «Syndesmos» («Звязка»), супрацоўнічае з беларускімі царкоўнымі і культурнымі асяродкамі Амерыкі, Канады, Літвы, Расіі. У ліпені 1993 г. па ініцыятыве і сіламі брацтва з Віленскага Свята-Духава манастыра ў Свята-Петра-Паўлаўскі сабор у Мінску перанесена частка мошчаў святых мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8

Спасылкі

правіць