Беларуская гандлёвая палата ў Кіеве

Беларуская гандлёвая палата ў Кіеве — нацыянальная грамадска-эканамічная арганізацыя на Украіне.

Існавала ў красавіку 1918 — лютым 1919 ў Кіеве. Адразу пасля заснавання наладзіла кантакты з Народным сакратарыятам БНР у Мінску і атрымала статус установы БНР. Народны сакратарыят зацвердзіў статут і штат палаты: М. Доўнар-Запольскі (старшыня), Р. Базарэвіч, Т. Бурчак. Адыгрывала ролю пасрэдніка ў беларуска-ўкраінскім гандлі, абараняла інтарэсы беларускіх гандляроў і вытворцаў на Украіне, прадастаўляла зацікаўленым асобам неабходную інфармацыю. Атрымлівала даручэнні на закупку тавараў на Украіне і продаж беларускіх тавараў, вывучала магчымасці развіцця гандлю з Аўстра-Венгрыяй, Румыніяй, Донам, Кубанню і іншымі паўднёвымі рэгіёнамі Расіі. Падрыхтавала праект генеральнага дагавора аб гандлі з Украінскай Народнай Рэспублікай (заключаны не быў). Палата супрацоўнічала з консульствам БНР у Кіеве, беларускімі арганізацыямі на Украіне.

Літаратура правіць

  • Ціхаміраў А. Беларуская гандлёвая палата // ЭГБ у 6 т. Т. 6. Кн. ІІ. Мн., 2003.