Беларуская граматыка Пачобкі

«Граматыка беларускай мовы» Б. Пачопкі (Hramatyka biełaruskaj mowy. Apracawaŭ B. Pačobka) — граматыка беларускай мовы, складзеная настаўнікам беларускай мовы Свіслацкай беларускай настаўніцкай семінарыі, рэдактарам газеты «Bielarus» Б. Пачопкам і надрукаваная асобнай кнігай беларускай лацініцай у друкарні «Гоман» (Вільня, сакавік 1918[1]). На працягу прыблізна году (у 1918) гэтай граматыкай карысталіся пры выкладанні беларускай мовы ў Свіслацкай настаўніцкай семінарыі і навакольных школах[2], магчыма, на падставе аўтарытэту Пачопкі, які быў тады там дырэктарам[3].

Беларуская граматыка Пачобкі
Аўтар Баляслаў Пачопка
Выпуск сакавік 1918
Месца публікацыі Вільня
Лагатып Вікікрыніц Электронная версія ў Вікікрыніцах

Граматыка выкарыстоўвала для перадачы гукаў беларускай мовы лацінскі алфавіт, відаць, у такой самай форме, як у іншых кнігах, выданых Б. Пачопкам.

Ацэнкі

правіць

Граматыка была рэзка скрытыкаваная ў справаздачы Беларускага навуковага таварыства ў Вільні (1918), а ў далейшым — і беларускімі мовазнаўцамі (Я. Лёсік, С. Некрашэвіч). Аўтар называўся непадрыхтаваным да падобнай працы і незнаёмым з беларускай мовай, а яго граматыка — ненавуковай, неадпаведнай прынцыпам беларускай мовы, павернутай на пальшчэнне беларускай мовы[4] і, у выніку, цалкам непрыдатнай.

Зноскі

  1. Такім чынам, трохі раней за першае выданне граматыкі Тарашкевіча.
  2. Ігар Бараноўскі. Помнік святару-беларусу (120-ыя ўгодкі з дня нараджэння а. Баляслава Пачопкі) // Царква. Грэка-каталіцкая газета. № 4 (43), 2004. — Брэст: ПП В. Ю.А., 2004.
  3. Лёсік, С.303.
  4. Справаздача БНТ у Вільні, паданая паводле: Лёсік, С.304.

Літаратура

правіць
  • Язэп Лёсік. Дзесяцігодзьдзе беларускае граматыкі (1918—1928 г.) [3.5.1928] // Лёсік Я. 1921—1930: Зб. тв. / Уклад., прадм. і камент. А. Жынкіна. — Мн.: НАРБ: Выд. Логвінаў, 2003. — 396 с. ISBN 985-6372-31-3 (НАРБ); ISBN 985-6701-29-5 (І. П. Логвінаў). С.302—306.