Беларуская народная партыя
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Беларуская народная партыя — палітычная партыя дэмакратычнага кірунку. Утворана 5 лістапада 1994. Кіруючы орган паміж з’ездамі — Камітэт партыі.
Беларуская народная партыя | |
---|---|
Лідар | Віктар Іванавіч Цярэшчанка |
Заснавальнік | Віктар Іванавіч Цярэшчанка |
Дата заснавання | 5 лістапада 1994 |
Дата роспуску | 1999 |
Краіна |
Асноўныя мэты: пабудова унітарнай, дэмакратычнай, суверэннай дзяржавы сацыяльна арыентаванага рыначнага характару; развіццё дэмакратыі; абарона ўласнасці і свабоды прадпрымальніцтва; уключэнне эканомікі Беларусі ў народна-гаспадарчыя працэсы на аснове правядзення палітычных, эканамічных і дзяржаўна-прававых рэформаў; забяспячэнне гарантый грамадзянскіх правоў і свабод кожнаму чалавеку.
На парламенцкіх выбарах 1995 партыя атрымала 1 мандат. Пасля канстытуцыйнага крызісу 1996 і расфарміравання Вярхоўнага Савета XIII-га склікання, дэпута ад партыі В. Цярэшчанка, нягледзячы на выказваннае жаданне працаваць у складзе Палаты прадстаўнікоў, апынуўся за рысай 110 дэпутатаў новага парламента. Пасля вышэйапісаных падзей, партыя дэ-факта спыніла існаванне.
У 1999 г. партыя не прайшла перарэгістрацыю.