Беларуская песенная камісія

Беларуская песенная камісія. Існавала ў 19231924 гг. пры Дзяржаўным інстытуце музычнай навукі ў Маскве.

Створана з мэтай гарманізацыі беларускіх народных песень, перададзеных Наркаматам асветы БССР (запісы А. А. Грыневіча, У. Тэраўскага, Я. Янчука і іншых). У камісію ўваходзілі кампазітары М. М. Іпалітаў-Іванаў (старшыня), М. І. Аладаў, А. Аленін, А. Ц. Грачанінаў, А. Нікольскі, Я. В. Прохараў.

Апрацавана больш як 250 мелодый для хору і салістаў, частка іх апублікавана ў зборніку «Беларускія народныя песні. Сольныя і харавыя з акампанементам фартэп’яна» (выпуск 1, 1928) і ў серыі «Беларускія народныя песні» (1929—1930). Найбольш каштоўныя апрацоўкі Грачанінава (для хору «Ішла каляда», «Перад Пятром», «Чаму селязень», «Перапёлка», «Ішоў раёк», для голасу з фартэп’яна «Зазвінела пчолочка», «Калыханка»), Аладава (харавыя «Ой, загуду», «Мужык жыту прадае», «На гары жораў круціўся»), Прохарава (харавыя «Ой, рана на Йвана», «Ах ты, зорка мая»).

Літаратура правіць