Беларускі Віцебскі полк
Віцебскі беларускі полк, або Беларускі полк у Віцебску — аўтаномнае беларускае ўзброенае фарміраванне, створана ў Віцебску ў 1918 годзе.
Віцебскі беларускі полк | |
---|---|
Гады існавання | 1918 |
Тып | пяхота |
Войны |
Першая сусветная вайна Грамадзянская вайна ў Расіі |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | паручнік Лапа |
Гісторыя
правіцьСфарміраваўся на аснове дыслакаванай у Віцебску пешай Віленскай дружыны[1] (нейкая з 363-й, 364-й, 378-й і 385-й). Камандаваў дружынай паручнік Лапа, які ў пачатку 1918 года самавольна абвясціў мабілізацыю ў яе беларусаў[2]. Перайменаванае ў беларускі полк падраздзяленне было добра ўзброена вінтоўкамі і кулямётамі, пакінутымі дэмабілізаванымі сібірскімі палкамі былой Рускай імператарскай арміі[2].
Пасля навіны пра разгон у ноч з 31 студзеня на 1 лютага 1918 года (па новым стылі) бальшавікамі ЦБВР у Мінску полк удзельнічаў у сутычцы з чырвонагвардзейцамі мясцовага ЧК на плошчы перад Мікалаеўскім саборам у Віцебску, разагнаў іх па вуліцах, на кароткі час улада ў горадзе перайшла ад Савета дэпутатаў да БВР[3]. БВР планавала паслаць з Віцебска ў Менск дапамогу разагнанай ЦБВР[3]. Аднак неўзабаве полк быў раззброены Чырвоным Варшаўскім дывізіёнам (Рэвалюцыйным дывізіёнам цяжкай артылерыі імя 1 студзеня), часцю чырвонай гвардыі польскіх бальшавікоў, улада ў Віцебску зноў перайшла да Савета дэпутатаў[4].
Зноскі
- ↑ Латышонак 2014, с. 48.
- ↑ а б Латышонак 2014, с. 54.
- ↑ а б Латышонак 2014, с. 56.
- ↑ Латышонак 2014, с. 57.
Літаратура
правіць- Езавітаў К. Беларуская Вайсковая Цэнтральная Рада // Крывіч № 1(7), 1924.
- Латышонак А. Жаўнеры БНР. — выд. 3-е, перапрацаванае. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 373 с. — ISBN 978-5-00076-003-1.