Беларускі прафсаюз работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў

Беларускі прафсаюз работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў — беларускі прафесійны саюз, член Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, аб’ядноўвае работнікаў у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Беларускі прафсаюз работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў
Адміністрацыйны цэнтр  Мінск
Адрас Мінск, праспект Пераможцаў, 21
Тып арганізацыі прафесійны саюз
Заснаванне
Дата заснавання 1991
Член у
profsouzgkh.by

Прафсаюз быў створаны на аснове прафсаюза рабочых мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў БССР і сучасную назву набыў у верасні 1995 года[1]. Сваю незалежнасць ад савецкай прафсаюзнай сістэмы прафсаюз атрымаў у 1991 годзе[2].

У час міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі ў 2021 годзе, Беларускі прафсаюз работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў перадаваў гуманітарную дапамогу мігрантам, якія знаходзіліся на беларуска-польскай мяжы[3].

Зноскі

  1. Белорусский профессиональный союз работников местной промышленности и коммунально-бытовых предприятий - Сайт Федерации профсоюзов Беларуси
  2. Белорусский профсоюз работников МПиКБП, УНП 100626680
  3. Гуманитарная помощь от Белорусского профсоюза работников местной промышленности и коммунально-бытовых предприятий (руск.). Первичная профсоюзная организация коммунального унитарного производственного предприятия Минскводоканал Белорусского профессионального союза работников местной промышленности и коммунально-бытовых предприятий. Праверана 2023-1-21.