Беларускі прафсаюз работнікаў транспарту і камунікацый

Беларускі прафсаюз работнікаў транспарту і камунікацый — беларускі прафесійны саюз, член Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, аб’ядноўвае работнікаў у галіне транспарту.

Беларускі прафсаюз работнікаў транспарту і камунікацый
Белпрафтранс
Адміністрацыйны цэнтр  Мінск
Адрас Мінск, вуліца Першамайская, 18
Тып арганізацыі прафесійны саюз
Заснаванне
Дата заснавання 2016
belproftrans.1prof.by

Сучасны прафсаюз работнікаў транспарту быў створаны ў 2016 годзе шляхам аб’яднання трох прафсаюзаў: Беларускага прафсаюза авіяцыйных работнікаў, Беларускага прафсаюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў і Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і дарожнай гаспадаркі[1][2].

Першыя ж прафсаюзныя арганізацыі авіяцыйных работнікаў, чыгуначнікаў і рамізнікаў пачалі з’яўляцца на тэрыторыі Беларусі яшчэ на пачатку ХХ стагоддзя[3].

Зноскі