Беларускі псіхапат
беларускі мастацкі фільм
«Белару́скі псіхапа́т» (руск.: Белорусский психопат) — беларускі незалежны мастацкі фільм, зняты ў 2015 годзе рэжысёрам Мікітам Лаўрэцкім[1]. Лепшы фільм Нацыянальнага конкурсу кінафестывалю «Лістапад» у Мінску (2015), удзельнік пазаконкурснай праграмы кінафестывалю «GoEast » у Вісбадэне (2016). Онлайн-прэм’ера ў інтэрнэце адбылася ў 2016 годзе на сайце часопіса «Cineticle».
Беларускі псіхапат | |
---|---|
Жанр | трылер |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
У галоўных ролях |
|
Працягласць | 62 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 2015 |
IMDb | ID 6130862 |
Сюжэт
правіцьГерой фільма, «малады таленавіты фатограф і відэаграф», вырашае на свой дзень нараджэння нарэшце страціць некранутасць і для гэтага па нейкай зачараванай логіцы запрашае на дачу малазнаёмую дзяўчыну і двух яе сябровак. Дзяўчаты не адразу разумеюць, наколькі жахлівая ноч чакае іх наперадзе.
Ролі выконвалі
правіцьАкцёр | Роля |
---|---|
Крысціна Бо | |
Мікіта Лаўрэцкі | |
Вольга Кавалёва | |
Ксенія Субоціна | |
Дзяніс Баранаў | |
Даніла Лаўрэцкі |
Здымачная група
правіць- прадзюсар, рэжысёр, мантажор — Мікіта Лаўрэцкі
- аўтар сцэнарыя — Мікіта Лаўрэцкі, Вольга Кавалёва
- аператар — Марыя Рольскітэ
Крытыка
правіцьШмат у чым пабудаваны на імправізацыі «Беларускі псіхапат» — вынік візуальнай культуры новага стагоддзя, дзе сацыяльныя сеткі, відэаблогі, запісы на айфон і аматарскія фатаграфіі ўтвараюць калаж. Тут шмат жывога, ён забаўны і ў той жа час палохае, а сам Лаўрэцкі спыняцца не мае намеру, а, значыць, за ім будзе цікава сачыць. Барыс Нялепа, «Радыё Свабода»
|
Своеасаблівасць 21-гадовага аўтара бясспрэчна. Вольга Шэрвуд, «BBC Русская служба»
|
Гэта кіно, у якім прыкметная «нагледжанасць» рэжысёра, яго свядомы выбар — калі адмаўляецца ад чаго-то, каб набыць у іншым. Дар’я Амельковіч, «Культура»
|
Спачатку глядзіш фільм і падглядваць за персанажамі са схаванай ухмылкай, як раптам у баку пачынае паколваць нешта накшталт шчырасці, пранікаешся тым, што адбываецца з цёплым сяброўскім гумарам, але ўсё валіцца ў эзатэрычную дзічыну, адчуваеш неспакой, нават, хочацца думаць, страх, а застаецца ад яго толькі няёмкасць, як ад недарэчы праробленага жэсту. Максім Селязнёў, Cineticle.com
|
«Беларускі псіхапат» створаны з плюсаў. Маргарыта Дегцяр, «Маладосць»
|
Зноскі
- ↑ Хмельницкая, Света. В интернете появился «Белорусский психопат» Никиты Лаврецкого (руск.). «Как тут жить» (31 кастрычніка 2016). Праверана 1 лютага 2020.
Спасылкі
правіць- «Беларускі псіхапат» на YouTube
- «Беларускі псіхапат» Архівавана 1 лютага 2020. на сайце кінафестывалю «Лістапад»