Беларускі тэатр (кніга)
кніга
«Беларускі тэатр» — манаграфія беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, апублікаваная ў кастрычніку 1924 г. ў віленскім выдавецтве Беларускага грамадзянскага сабрання. Складаецца з шасці раздзелаў[1].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8e/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%82%D1%8D%D0%B0%D1%82%D1%80_%E2%80%94_Bie%C5%82aruski_teatr.jpg/200px-%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%82%D1%8D%D0%B0%D1%82%D1%80_%E2%80%94_Bie%C5%82aruski_teatr.jpg)
У манаграфіі аўтар паслядоўна аналізуе фальклорныя вытокі беларускага тэатральнага мастацтва, асэнсоўвае здабыткі школьнай драмы з яе інтэрмедыямі і батлейкі. Вялікае месца адводзіцца аналізу творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Арцёма Вярыгі-Дарэўскага, Г.Марцінкевіча, Ігната Буйніцкага, Янкі Купалы[1].
У двух заключных раздзелах даюцца падрабязныя звесткі пра разгортванне тэатральнага руху на мяжы XIX—XX ст., пра «Першае беларускае таварыства драмы і камедыі», «Беларускі савецкі тэатр», «Беларускі дзяржаўны тэатр» і інш[1].
Зноскі
- ↑ а б в Гісторыя беларускай літаратуры: XIX — пачатак XX ст.: Падруч. для філал. фак. пед. ВНУ / І.Э.Багдановіч, У.В.Гніламёдаў, Л.С.Голубева і інш.; Пад агул. рэд. М.А.Лазарука, А.А.Семяновіча. — 2-е выд., дапрац.. — Мн.: Выш. шк., 1998. — С. 555. — 560 с. — 7 000 экз. — ISBN 985-06-0304-6.
Літаратура
правіць- Беларускі тэатр // Беларускае жыццё. — 1920. — № 7 (29). — С. 1 — 4;
- Беларускі тэатр // Спадчына. — 1991. — № 1. — С. 35-43.
- Беларускі тэатр. — Вільня: выд-не Беларускага Грамадзянскага сабраньня ў Вільні, 1924. — 114 с.
- Выбраныя творы / Францішак Аляхновіч; Уклад., прадм. А. Сабалеўскага; Камент. Г Кажамякіна і А. Сабалеўскага. — Мн.: Бел. кнігазбор, 2005. — 544 с. 8 іл. — («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура)
Спасылкі
правіць