Беларускі 7-ы гусарскі полк

Беларускі 7-ы гусарскі імператара Аляксандра I полк — узброенае фарміраванне Расійскай імперыі, існавала ў 18031918 гадах у складзе 7-й кавалерыйскай дывізіі (19 армейскі корпус, Варшаўская ваенная акруга).

Беларускі 7-ы гусарскі імператара Аляксандра I полк
Палкавы нагрудны знак
Гады існавання 1803 - 1918
Краіна Расія
Уваходзіць у 7-я Каўк. дыв-я (19 АК, Варшаўская ВА)
Тып полк
Дыслакацыя Уладзімір-Валынскі
Галаўны ўбор палкоўніка Беларускага гусарскага палка

Сфарміраваны ў 1803 годзе генерал-маёрам Паўлам Васільевічам Галянішчавым-Кутузавым у мястэчку Екацерынопаль і ў г. Звянігародка з двух эскадронаў Альвіёпальскага, двух эскадронаў Елісаветградскага, двух эскадронаў Паўлаградскага і двух эскадронаў Александрыйскага гусарскіх палкоў. Першапачатковая назва Беларускі гусарскі полк.

  • З 1816 — гусарскі прынца Аранскага полк;
  • з 1864 — 7-ы гусарскі Беларускі полк;
  • з 1881 — 21-ы драгунскі Беларускі Яго Імператарскай Высокасці Вялікага Князя Міхаіла Міхайлавіча полк;
  • з 1907 — 7-ы гусарскі Беларускі Яго Імператарскай Высокасці Вялікага Князя Міхаіла Міхайлавіча полк
  • з 1908 — 7-ы гусарскага Беларускага імператара Аляксандра I полк
  • у 1918 ліквідаваны

Удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1806—1812 гадоў, Айчыннай вайне 1812 года, Замежных паходах і інш.

Узнагароды правіць

  • 15.09.1813 г. — за дзеянні пры Кацбаху палку падараваныя знакі на ківера з надпісам «За адрозненне 14 жніўня 1813 года».
  • 3.05.1814 г. — полк узнагароджаны 22 сярэбранымі трубамі з надпісам «Беларускаму гусарскаму за выдатную мужнасць і адвагу ў незабыўную кампанію 1814 г.».
  • 22 георгіеўскія трубы за адрозненне ў турэцкую вайну 1829 г.
  • Георгіеўскі штандар за адрозненне ў турэцкую вайну 1877 і 1878 гг.

Літаратура правіць

  • Федотов А. И. История белорусцев. Материалы по истории Белорусского гусарского полка, Т. 1-2, Варшава, 1903.

Спасылкі правіць