Беларусь (газета, Гродна)

(Пасля перасылкі з Беларусь (1919, Гродна))

«Беларусь» — газета, орган Цэнтральнай беларускай рады Гродзеншчыны.

«Беларусь»
Тып газета

Заснавана 30 сакавіка 1919
Спыненне публікацый 18 мая 1919
Мова беларуская
Галоўны офіс

Выдавалася на беларускай мове ў Гродне (30.3.1919 — 18 мая 1919). Выйшла 11 нумароў.[1]

Асвятляла культурнае жыццё горада, пісала пра беларускую школу, літаратурна-музычныя вечары, беларускі настаўніцкі рух і інш. Друкавала матэрыялы па гісторыі і этнаграфіі Беларусі. Пад рубрыкай «У нашых суседзяў» змяшчала інфармацыю пра падзеі ў Польшчы, на Украіне і ў Літве. Друкавала агляд міжнароднага жыцця. Вяла рубрыку «Мясцовая хроніка».[2]

ЛітаратураПравіць

  • Пяткевіч А. «Беларусь» // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.

Зноскі

  1. ЭГБ, Т.1 с.486. Пяткевіч А. М.
  2. БЭ ў 18 т. Т. 3.