Беларусіфікацыя — збліжэнне якой-небудзь мовы і пісьменства з беларускай, замена запазычанняў словамі беларускіх каранёў альбо змяненне формы запазычаных слоў на больш уласцівую беларускай граматыцы і фанетыцы.

У электронных прыладах беларусіфікацыя праяўляецца ў лакалізацыі апаратнага і праграмнага забеспячэння, гэта значыць пераклад інтэрфейсу карыстальніка на працу з беларускім алфавітам і на беларускай мове (гл. лакалізацыя праграмнага забеспячэння). Беларусіфікацыя інтэрфейсу патрабуе перакладу ўсіх сістэмных паведамленняў на беларускую мову. Для палягчэння гэтай задачы ўсе тэксты і паведамленні павінны быць аддзеленымі ад кода праграмы (у Windows для гэтага выкарыстоўваюць «рэсурсы»).

Гл. таксама правіць