Беластоцкі павет (1919—1939)

Беласто́цкі паве́т — былы павет Беластоцкага ваяводства Польскай Рэспублікі. Сядзіба — горада Беласток.

Беластоцкі павет
Powiat białostocki
Краіна Польская Рэспубліка
Статус павет
Уваходзіць у Беластоцкае ваяводства
Уключае 15 вясковых гмінаў
Адміністрацыйны цэнтр Беласток
Дата ўтварэння 1919
Дата скасавання верасень 1939
Насельніцтва (1921) 186 754
Беластоцкі павет на карце

Гісторыя правіць

Створаны на аснове былога Беластоцкага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі ў 1919 годзе. У 1921 г. на абшары павета знаходзілася 9 гарадоў (Беласток, Хорашч, Гонёндз, Кнышын, Старасельцы, Супрасль, Сураж, Васількаў, Заблудаў) і 9 вясковых гмінаў. 14 студзеня 1940 г. савецкія ўлады канчаткова скасавалі Беластоцкі павет як адміністрацыйную адзінку, а на яго месцы былі заснаваны Беластоцкі, Заблудаўскі і Кнышынскі раёны Беластоцкай вобласці.

У цяперашні час тэрыторыі павета адносяцца да Беластоцкага і Монькаўскага паветаў Падляскага ваяводства Польшчы.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел правіць

Гміны правіць

Насельніцтва правіць

Паводле звестак перапісу насельніцтва 1921 г. у павеце пражывала ўсяго 186 574 жыхароў, з чаго 6 016 (3,22%) беларусаў, 129 691 (69,51%) палякаў (выніку перапісу былі фальсіфікаваны, каб выказаць магчыма вялікую колькасць палякаў), 47 084 (25,23%) яўрэяў, 2 043 (1,09%) немцаў, 1 784 (0,96%) рускіх, 56 літоўцаў, 49 украінцаў (у перапісе былі запісаны як русіны), 22 латышоў, 16 чэхаў, 5 эстонцаў, 5 французаў, 4 англічанаў, 3 сербаў, 2 румынаў, 2 амерыканцаў, па адным югаславянцы, славаку, швейцарцы, італьянцы. Для параўнання, перапіс насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г. засведчыў у павеце 164 441 чал., з якіх польскую мову як родную адзначылі ўсяго 70 149 (г. зн. 33,19% ад насельніцтва павета), «расійскую» (пад якой разумелася ўласна руская, а таксама беларуская ) — 68 398 (33,1%)[1], пры гэтым крыніцы не паказваюць на значны адток беларускага насельніцтва з рэгіёна або значнае збольшванне польскага. 60,28% (113 491) жыхароў павета былі каталікамі, 27,38% (51 087) іўдзеямі, 9,8% (18 925) праваслаўнымі, 1,81% (3 374) пратэстантамі, 415 уніятамі, 33 баптыстамі, 20 мусульманамі, 5 адвентыстамі, 4 стараверамі, 3 армянскімі хрысціянамі. Для 54 жыхароў павета веравызнанне было пазначана як невядомае.[2]

Зноскі

  1. Гл. звесткі для Беластоцкага павета паводле рэсурсу Демоскоп Weekly.
  2. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 8 (польск.). Праверана 6 жніўня 2015.