Белы дракон
Белы дракон, англійскі дракон — старажытны (III—XI стагоддзі) сімвал англасаксонскіх плямёнаў.
Чырвоны сцяг з белым драконам быў самым знаным ваенным знакам англасаксаў на Брытанскіх астравах у V—XI стагоддзях. Пад гэтым сцягам выступалі войскі караля Гаральда ў бітве пад Гасцінгсам (1066). Пасля нарманскага заваявання Англіі сцяг і знак белага дракона выйшлі з ужытку.
У XXI стагоддзі белы дракон з’яўляецца эмблемай брытанскага графства Уэсекс.
Артыкул занадта кароткі |
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |