Бенедыкт Янкоўскі
Бенедыкт Янкоўскі (польск.: Benedykt Jankowski; 1824 — не раней 1859) — паэт-рамантык сярэдзіны XIX ст.
Бенедыкт Янкоўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1824 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1859 |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | польская |
Пра жыццё Янкоўскага вядома вельмі мала. У вершах ён некалькі разоў успамінае Палессе (напр. «Siadłem nad brzegiem w cichej poleskiej krainie»). У польскамоўным лісце да выдаўца Завадскага ад 1859 года па-руску пазначаны зваротны адрас: «Его Благородию Венедикту Яковлевичу Янковскому, Могилевской губ., в уездный г. Рогачев, через почт. станцию Довск, в им. Каменку».[1] Поўнае імя дазваляе досыць упэўнена атоесніць яго з другім сынам беднага шляхціча Якава Васілевіча Янкоўскага і яго жонкі Марыі, які згадваецца ў справе аб зацверджанні Янкоўскіх герба «Ястрабец» у дваранстве. У гэтай справе паведамляецца, што Бенедыкт (Венядзікт Якаўлевіч) нарадзіўся ў 1824 годзе ў Слуцкай парафіі.[2]
Пісаў па-польску. Рукапіс вершаванай драматычнай фантазіі «Чары» і сямі санетаў (з адзнакай пра забарону ў 1857 годзе духоўнай цэнзурай) захоўваецца ў бібліятэцы Акадэміі навук Літвы.[1]
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Anton Franciszek Bryl Poleskie Sonety Benedykta Jankowskiego // Pamiętnik Literacki, 2014, z. 2. — S. 159—163.