Берагавая Слабада (археалагічны помнік)

Берагавая Слабада — археалагічны помнік: стаянка днепра-дзяснінскай культуры позняга мезаліту на заходняй ускраіне в. Берагавая Слабада (Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць), на 2-й надпоймавай тэрасе правага берага р. Дняпро.

Даўжыня пляцоўкі 1 км, вышыня 24 м. Выявіў у 1977 годзе і даследаваў 989 м² у 1978—1983 гадах У. П. Ксяндзоў. Культурны пласт магутнасцю 0,3 м.

Выяўлена частка мезалітычнага гаспадарча-бытавога комплексу: рэшткі агнішчаў, паглыбленага ў зямлю прамавугольнага жытла памерамі 4,3×3,8 м, ямы акруглай і авальнай формы. Знойдзена 6913 экзэмпляраў вырабаў з крэменю, у т.л. 811 з другаснай апрацоўкай. Зыходным матэрыялам для выпрацоўкі пераважнай большасці знаходак служыў мелавы («сожскі») дробнакрапчасты крэмень. Сустракаюцца адзінкавыя крэмені ружова-ліловага колеру (валдайскі) і шакаладнага, а таксама нешматлікія вырабы з кварцыту. Сярод прылад выразнымі серыямі прадстаўлены:

  • наканечнікі стрэл (41) — сіметрычныя і асіметрычныя тронкавыя поствідэркія;
  • скрабкі (93), большасць з іх адносіцца да канцавых;
  • разцы (39) — прысутнічаюць бакавыя, сярэдзінныя, сярэдзінна-вуглавыя, вуглавыя тыпы;
  • вырабы з рэтушаванымі выемкамі (89) — скоблі;
  • праколкі (22);
  • свердлы (10);
  • укладышавыя прылады (68) — у асноўным медыяльныя часткі пласцін (сячэнні).

Знойдзены таксама 3 экземляры трапецый, 9 экзэмпляраў рубячых прылад.

ЛітаратураПравіць

  • Ксензов, В. П. Мезолитическое поселение Береговая Слобода // раткие сообщения Института археологии. — 1981. — Вып. 165. — С.
  • Ксензов, В. П. Палеолит и мезолит Белорусского Поднепровья / В. П. Ксензов; АН БССР, Ин-т истории. — Минск: Наука и техника, 1988. — 131, [3] с. — ISBN 5-343-00194-7.
  • Ксензов, В. П. Позднемезолитическое поселение Береговая Слобода на Днепре // Советская археология. — 1979. — № 4. — С.
  • Язэпенка, І. М. Берагавая Слабада / І. М. Язэпенка // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 100—101. — ISBN 978-985-11-0353-5.