Бернарда Дадзі
Бернарда Дадзі (іт. Bernardo Daddi, вядомы як Бернард Фларэнціец (Bernardus Florentinus); каля 1280, Фларэнцыя — 1348, там жа) — італьянскі мастак эпохі Пратарэнэсансу.
Бернарда Дадзі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1290[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1348[4] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | рэлігійнае мастацтва[d][3] |
Мастацкі кірунак | Ранняе Адраджэнне[7] |
Уплыў | Джота дзі Бандонэ[7] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЖыў і тварыў у Фларэнцыі ў другой чвэрці XIV стагоддзі. Паслядоўнік Джота. На яго аказаў уплыў таксама сіенскі жывапіс (у прыватнасці, П’етра Ларанцэці).
Тэматыка карцін выключна рэлігійная. Да ранніх работ адносяцца фрэскі са сцэнамі з жыццяў Святых Стэфана і Лаўрына ў капэле Берардзі-Пульчы ў царкве Санта-Крочэ ў Фларэнцыі. Стварыў некалькі алтароў для цэркваў Італіі (напрыклад, трыпціх Марыі з немаўлём і святымі Мацеем і Мікалаем (1328) ва Уфіцы, Мадонна з немаўлём у Арсанмікеле ў Фларэнцыі (1346—1347).
Яго карцінам уласцівыя дэкаратыўнасць, складаны малюнак і тонкая каларыстыка. Асобныя работы мастака знаходзяцца ў калекцыі Эрмітажа.
Зноскі
- ↑ Bernardo Daddi // collections.artsmia.org Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bernardo Daddi // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Union List of Artist Names
- ↑ а б в RKDartists
- ↑ Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
- ↑ mutualart.com — 2008.
- ↑ а б Bernardo Daddi // Encyclopædia Britannica