П’етра Ларанцэці
П'етра Ларанцэ́ці (італ.: Pietro Lorenzetti; каля 1280, г. Сіена, Італія — 1348?) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік Cіенскай школы жывапісу.
П’етра Ларанцэці | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1280[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1348[1][2][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Мастацкі кірунак | Сіенская школа жывапісу |
![]() |
Брат Амброджа Ларанцэці. Зазнаў уплывы Дуча ды Буанінсенья, Джота ды Бандоне, Дж. Пізана. Творы вызначаюцца імкненнем да жыццёвай пластычнасці форм, адухоўленасці вобразаў, трагічным пафасам і манументальнасцю выяў. У кампазіцыйнай пабудове выкарыстоўваў архітэктурныя матывы ў лінейнай перспектыве. Сярод твораў: паліпціхі «Мадонна з немаўлём і святымі» ў царкве П'еве ды Санта-Марыя ў Арэца (1320) і «Гісторыя блажэннай Умільты» (пасля 1332), трыпціх з алтарнай карцінай «Нараджэнне Марыі» (1342), фрэскі «Страсці Хрыстовы» ў Ніжняй царкве базілікі Сан-Франчэска ў Асізі (1325-29 і пасля 1340) і інш.
ГалерэяПравіць
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Art UK — 2003. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Pietro Lorenzetti // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Swartz A. Pietro Lorenzetti // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме П’етра Ларанцэці