Бернар Бюфэ

Бернар Бюфэ (франц. Bernard Buffet; 10 верасня 1928, Парыж — 4 кастрычніка 1999, Туртур) — французскі мастак, шырока прызнаны да дваццаці гадоў за свае працы, якія нясуць хмурны, меланхалічны настрой і адлюстроўваюць атмасферу, якая панавала пасля Другой сусветнай вайны. Вядомы сваім выразна выяўленым замалёвачным стылем. Быў блізкі неарэалістычным тэндэнцыям, аднак крытыка часцей адносіла яго да мізерабілізму — Бюфэ ў гэтыя гады быў ключавой фігурай дадзенай плыні.

Бернар Бюфэ
фр.: Bernard Buffet
Партрэт
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр, ілюстратар, рысавальнік
Дата нараджэння 10 ліпеня 1928(1928-07-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 кастрычніка 1999(1999-10-04)[2][3][…] (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Annabel Buffet[d]
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна афіцэр ордэна Мастацтваў і літаратуры
Commons-logo.svg Бернар Бюфэ на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Бернар Бюфэ нарадзіўся ў Парыжы, дзе вывучаў мастацтва ў Школе прыгожых мастацтваў (École Nationale Supérieure des Beaux-Arts, 1943—1945). Сярод яго аднакласнікаў былі Марыс Буатэль і Луіс Вуйлермоз.

Працаваў у майстэрні мастака Эжэна Нарбона.

Пры падтрымцы гандляра карцінамі Марыса Гарн’ера Бернар Бюфэ бесперапынна працаваў, ствараючы рэлігійныя карціны, пейзажы, партрэты і нацюрморты. У 1961 годзе мастак піша серыю карцін, якія паказваюць жыццё Хрыста, прызначанага для ўпрыгожвання капліцы замка Арк у муніцыпалітэце Фюво. Праз дзесяць гадоў, па просьбе Папы Рымскага Паўла VI, Бюфэ прапануе гэтыя карціны ў музей Ватыкана, дзе яны выстаўлены ў асобным пакоі.

Штогод праводзілася хаця б адна яго асноўная выстава да самагубства 4 кастрычніка 1999 г. у сябе дома ў Туртуры на поўдні Францыі. 4 кастрычніка 1999 гады ва ўзросце 71 год Бюфэ, пакутуючы ад хваробы Паркінсона, быў больш не ў стане працаваць так, як яму жадалася. Паліцыя сцвярджае, што Бюфэ памёр каля 4 гадзін вечара, надзеўшы на галаву пластыкавы пакет і замацаваўшы яго клейкай стужкай вакол шыі.

Бернар Бюфэ быў жанаты з пісьменніцай і спявачкай Аннабель Бюфэ. Член журы Канскага кінафестывалю 1958 года. Бюфэ стварыў больш за 8000 карцін, а таксама мноства гравюр.

25 лістапада 1973 года ў камуне Нагаідзумі прэфектуры Сідзуока, Японія, быў адкрыты Музей Бернара Бюфэ, заснаваны Кіічыра Акано (1917—1995). У 1988 годзе музей быў пашыраны. Пасля смерці Бюфэ прах мастака быў развеяны ў садзе музея.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118664816 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Bernard Buffet
  4. Bernard BuffetOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  5. http://www.museebernardbuffet.com/enbiographie.html
  6. RKDartists
  7. The Fine Art Archive
  8. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.