Беседскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці БССР

Бе́седскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Беседзь.

Беседскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Веткаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Беседзь
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 26 чэрвеня 1970

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Веткаўскага раёна Гомельскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Веткаўскага раёна. У 1966 годзе ў склад Хізоўскага сельсавета перададзена вёска Новаіванаўка[1]. 21 кастрычніка 1968 года ў склад сельсавета з Новаграмыцкага сельсавета перададзены вёска Барталамееўка, пасёлкі Васток і Петухоўка[2]. 25 чэрвеня 1970 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Барталамееўка, сельсавет перайменаваны ў Барталамееўскі[3].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 1 (1231).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 чэрвеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286).

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.