Бефруа́ (фр.: beffroi, таксама — вечавая вежа, вежа гарадскога савета) — вежа, якая была ўласцівай для шэрагу сярэднявечных гарадоў.

Антверпенская ратуша.
Бефруа Бругэ

Ад вартавай вежы да ратушы

правіць

Першапачаткова бефруа служылі вартавымі вежамі, на якіх вісеў набатны звон. Падобная вежа ўяўляла сабою сімвал свабоды гораду. Паступова ў памяшканні вежаў сталі размяшчаць залы пасяджэнняў гарадской рады, месца для заховы казны, дакументаў, пячатак, гандлёвыя памяшканні. Паколькі ўнутры вежаў бракавала месца, у падножжа бефруа сталі дабудоўваць спецыяльныя будынкі. Такім чынам, бефруа паступова пераўтварылася ў ратушу.

Геаграфія

правіць

Бефруа з'явіліся ў Англіі і існавалі ў Фландрыі і сумежных з ёй раёнах Францыі і Нідэрландаў. У нашыя дні большая частка бефруа захавалася ў Бельгіі. Больш за 50 бефруа Бельгіі і Францыі занесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Бефруа Брусельскай ратушы не ўваходзіць у гэты спіс бефруа, бо яна ўжо лічыцца часткай аб'екта Брусельскай цэнтральнай плошчы, унесенай асобна ў Спіс сусветнай спадчыны.

Спасылкі

правіць