Бланска (раён)
Бланска (чэшск.: Blansko) — адзін з 7 раёнаў Паўднёвамараўскага края Чэшскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Бланска. Плошча — 862,65 кв. км, насельніцтва складае 106 696 чалавек. У раёне налічваецца 116 муніцыпалітэтаў, з якіх 8 — гарады, 9 — мястэчкі.
Раён Бланска | |
---|---|
Okres Blansko | |
Краіна | Чэхія |
Статус | Раён |
Уваходзіць у | Паўднёвамараўскі край |
Адміністрацыйны цэнтр | Бланска |
Насельніцтва (29 мая 2009) | 106 696 чалавек |
Шчыльнасць | 123,68 чал./км² |
Плошча | 862,65 км² |
Код ISO 3166-2 | CZ-641 |
Код аўтам. нумароў | BK (да 2001) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьРазмешчаны на поўначы края. Мяжуе з паўднёвамараўскімі раёнамі Брно-прыгарад на поўдні і Вішкаў на паўднёвым усходзе. На ўсходзе мяжуе з раёнам Просцеёў Оламаўцкага края; на поўначы з раёнам Світаві Пардубіцкага края; на захадзе — з раёнам Ждзяр-над-Сазаваў краі Высачына.
Гарады і насельніцтва
правіцьДаныя на 2009 год:
Горад | Насельніцтва |
---|---|
Бланска | 21 129 |
Боскавіцы | 11 426 |
Летавіцы | 6 836 |
Адамаў | 4 712 |
Вельке-Опатавіцы | 4 017 |
Раец-Естршэбі | 3 676 |
Кунштат | 2 687 |
Олешніцы | 1 732 |
Усяго | Жанчын | Мужчын |
---|---|---|
106 696 (100 %) |
54 171 (50,77 %) |
52 525 (49,23 %) |
Сярэдняя шчыльнасць — 123,68 чал./км²; 52,69 % насельніцтва жыве ў гарадах.