Бліндаж
Блінда́ж (ад фр.: blinder — пакрываць заслонамі) — палявое фартыфікацыйнае збудаванне закрытага тыпу (на 4—8 чалавек), якое абараняе ад куль, асколкаў снарадаў, мін, запальных сродкаў, а таксама ад паражальных фактараў ядзернага выбуху. У адрозненне ад сховішча не забяспечвае калектыўнай проціхімічнай абароны.[1]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/15/%D0%91%D0%BB%D0%B8%D0%BD%D0%B4%D0%B0%D0%B6.jpg/220px-%D0%91%D0%BB%D0%B8%D0%BD%D0%B4%D0%B0%D0%B6.jpg)
У расійскім войску бліндажы ўпершыню былі выкарыстаны пры абароне Севастопаля; масава ўжываліся ўсімі бакамі ў 1-й і 2-й сусветных войнах.
Будуюцца з мясцовых матэрыялаў (круглага лесу, брусу, жардзін, фашын) і элементаў прамысловага вырабу (хвалістай сталі, зборных жалезабетонных элементаў, грунтаносных мяхоў і пад.).
Зноскі
- ↑ Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1983. — 863 с. (руск.). С.83.