Богаяўленская царква (Ашмяны)
Богаяўленская царква — былы драўляны праваслаўны храм у горадзе Ашмяны Гродзенскай вобласці. Знаходзілася на вуліцы Камсамольскай (былая Папярэчная).
Славутасць | |
Богаяўленская царква | |
---|---|
![]() | |
54°25′23″ пн. ш. 25°55′56″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 1840 |
Гісторыя
правіцьЦарква была драўлянай, пабудавана ў 1840 годзе на сродкі духоўныя. Аўтар праекта храма быў архітэктар Пётр Пятровіч Вісконці (Вісконці 2-гі).
Па адным звесткам перастала існаваць у канцы XIX стагоддзя, па другім (нямяцкая паштоўка), царква існавала яшчэ як мінімум у часы Першай сусветнай вайны.
З 1840 года па 1883 год царква была прыхадской, з пабудовай Васкрасенскай царквы пераведзена ў статус прыпісных.
У сярэдзіне 1920-х гадоў на месцы царквы быў пабудаваны дом для старасты.
Настаяцелі
правіцьЗ 1840 года па 1851 год протаіерэем быў Андрэй Сафоніевіч Чэрвякоўскі (1805—1876). З 1851 года па 1873 год протаіерэем быў Данііл Сцяпанавіч Пятроўскі (17 снежня 1822 — 29 снежня 1892). Па яго ініцыяціве была пабудавана Спаса-Васкрасенская царква ў Ашмянах[1].
-
Праект храма 1833 год
-
Праект храма 1833 год
-
Праект храма 1833 год
Зноскі
Літаратура
правіць- Памяць: Ашмян. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / [Уклад. А. Р. Каранеўскі. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — 686 с.
Спасылкі
правіць- Богаяўленская царква (Ашмяны) на сайце Radzima.org