Богаяўленская царква (Сіманічы)
Богаяўленская царква — праваслаўная царква ў Сіманічах.
Праваслаўны храм | |
Богаяўленская царква | |
---|---|
царква Святой Параскевы | |
51°52′52,70″ пн. ш. 28°05′00,60″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Сіманічы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Тураўская |
Першае згадванне | 1754 |
Размешчана па адрасу Гомельская вобл., в. Сіманічы, вул. Школьная 2.
Гісторыя
правіцьПершае ўспамінанне аб царкве Святой Параскевы ў Сіманічах адносіцца да 1740 года, калі віленскі біскуп Зяньковіч ахвяраваў царкве зямельны надзел. У 1806 царква згарэла. На месцы яе пабудавалі новую, якую асвяцілі толькі ў 1837 годзе, але як праваслаўную. Царква мела форму падоўжанага прамавугольніка з трыма глухімі купаламі. У 1840 годзе перабудавана званіца, а ў 1870 адрамантавалі разам з царквой.
Паводле «Апісання цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі» 1879 года царква была драўляная, не абагравалася. Іканастас складаўся з 17 абразоў. Метрычныя кнігі захоўваліся з 1806 года. У званіцы мелася 2 званы вагой каля 40 і 32 кг кожны.
У 1916 у вёсцы акрамя праваслаўных жылі 250 габрэяў, 250 каталікоў і 58 баптыстаў.
У 1943 царква разам з вёскай была спалена. У 1991 прыход адноўлены, пабудавана мураваная царква.
Зноскі
Літаратура
правіць- Кніга памяці «Лельчыцкі раён» — с. 571—572
Спасылкі
правіць- Богаяўленская царква (Сіманічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)