Бойшэль (ням.: Beuschel - вантробы) - традыцыйная страва венскай, аўстрыйскай і баварскай кухні.

Уяўляе сабой рагу абавязкова з лёгкіх (у залежнасці ад рэгіёна таксама з сэрца цяля). Часам выкарыстоўваюцца авечыя, казіныя, свіныя, ялавічна вантробы.

Сервіруюць са сметанковым соусам і хлебнымі клёцкамі. Вантробы тушаць на вадзе з даданнем воцату, цукру, солі, перцу гарошкам, лаўровага ліста і цыбулі. Па гатоўнасці з булёна выдаляюцца прыправы, а вантробы рэжуцца на дробныя кавалачкі. Булён запраўляецца мучной пасероўкай.

Калі ў бойшэль з цяляціны дадаецца трохі вяршкоў або крэм-фрэша, то бойшэль называецца «дэ люкс», або ў Вене «салонным» (ням.: Salonbeuschel).

Спасылкі правіць