Вантробы
Вантробы, унутраныя органы, або вісцаральныя органы (лац.: viscera, грэч. splanchnon) — органы жывёл (і чалавека), якія ляжаць у асноўным у грудной і брушной паласцях, а менавіта органы дыхання, стрававання, мочапалавыя і сардэчна-сасудзістыя. Вантробы і органы ўнутранай сакрэцыі вывучаюцца спланхналогіяй[1][2]. Галіна медыцыны, якая вывучае захворванні ўнутраных органаў чалавека, называецца ўнутранай медыцынай (тэрапіяй)[3].
Зноскі
- ↑ Внутренности // Малый энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 4 томах. — СПб., 1907—1909.
- ↑ Внутренности (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- ↑ Внутренние болезни // Медицинская энциклопедия