Бой за Дыванію — узброенае сутыкненне 28 жніўня 2006 года перыяду Іракскай вайны памiж новым урадам краіны, сфарміраванага міжнароднай кааліцыяй на чале з ЗША, і шыіцкімі баевікамі з Арміі Махдзі за кантроль над горадам Эд-Дыванія, што ў 180 кіламетрах на поўдзень ад Багдаду.
Бой за Дыванію |
---|
Асноўны канфлікт: Іракская вайна |
Дата |
28 жніўня 2006 |
---|
Месца |
Эд-Дыванія |
---|
Вынік |
перамір’е |
---|
Праціўнікі |
---|
|
Страты |
---|
23 забітых
|
20 забітых і 10 палонных
|
|
Агульныя страты |
---|
7 мясцовых жыхароў загінулі
|
|
|
Баявыя дзеянні ўспыхнулі пасля таго, як кааліцыйныя войскі арыштавалі лідара паўстанцаў ас-Садра. Тады баевікамі ўступілі ў жорсткія вулічныя баі з іракскімі ваеннымі, якія працягваліся да позняй ночы. Байцы апалчэння падчас баёў акапаліся ў жылых кварталах. Іракская армія сцвярджала, што большасць яе страт была панесена, калі байцы Махдзі захапілі і пакаралі смерцю групу салдат, у якіх скончыліся боепрыпасы[1]. На наступную раніцу было заключана перамір’е, але да гэтага ўжо загінулі 23 іракскіх салдата, 20 паўстанцаў і 7 грамадзянскіх асоб.
Прыкладна праз паўтара месяца, 9 кастрычніка 2006 года, у горадзе ўспыхнула новае супрацьстаянне, на гэты раз паміж партызанамі і арміяй ЗША. Падчас гэтага, трыццаць апалчэнцаў былі забіты. У амерыканцаў страт не было, аднак адзін танк атрымаў сур’езныя пашкоджанні[1][2].