Болюцкае
Бо́люцкае возера — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ракітаўка, за 32 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Чашнікаў, каля вёскі Болюта.
Болюцкае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 177[1] м |
Даўжыня | 1,32 км |
Шырыня | 0,35 км |
Плошча | 0,35 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 3,75 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1,5 км² |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,35 км². Даўжыня 1,32 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Найбольшая глыбіня 3,8 м. Аб’ём вады ў возеры 0,75 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 3,75 км. Плошча вадазбору 1,5 км².
Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 13—25 м. Берагі пясчаныя і нізкія. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно выслана глеем. З возера выцякае ручай у раку Ракітаўка.
На ўсход ад возера пралягае аўтамабільная дарога Р62.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-59 Архівавана 2 мая 2013.
Літаратура
правіць- Болюцкае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 37. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)