Бондары (Тамбоўская вобласць)

сяло ў Тамбоўскай вобласці Расіі

Бондары (руск.: Бо́ндари) — сяло ў Тамбоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Бондарскага раёна і Бондарскага сельсавета.

Сяло
Бондары
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Заснаваны
1699
Насельніцтва
  • 4 052 чал. (2010)[1]
Тэлефонны код
47534
Паштовыя індэксы
393230
Код АКАТП
Бондары на карце Расіі ±
Бондары (Тамбоўская вобласць) (Расія)
Бондары (Тамбоўская вобласць)
Бондары (Тамбоўская вобласць) (Тамбоўская вобласць)
Бондары (Тамбоўская вобласць)

Геаграфія правіць

Размешчана за 75 кіламетраў на паўночны ўсход ад Тамбова на рацэ Вялікі Ламавіс (прыток Цны), за 35 кіламетраў на поўнач ад чыгуначнай станцыі Платонаўка Паўднёва-Усходняй чыгункі на лініі ТамбоўРцішчава.

Гісторыя правіць

Заснавана ў 1699 годзе як вёска на зямлі аднадворцаў сяла Пахатны Вугал. Першапачаткова сяло мела назву Анастасьеўскае. У 1725 годзе імператрыцай Кацярынай I падаравана шталмайстру Паспелаву В. П., які перавёў у сяло прыгонных сялян з розных вотчын. Жыхары займаліся земляробствам і рамёствамі, у тым ліку бондарствам. У XVII—XVIII стагоддзях Бондары — цэнтр суконнай вытворчасці, першая фабрыка пабудавана ў 1726 годзе, да 1870-х гадоў у вёсцы ўжо былі тры суконныя фабрыкі. У сярэдзіне XIX стагоддзя пабудаваны цукровы завод і вінакурня.

Зноскі