Бо Дзідлі (англ.: Bo Diddley; таксама вядомы як Элас Мак-Дэніел, англ.: Ellas B. McDaniel; пры нараджэнні Элас Ота Бэйтс, англ.: Ellas Otha Bates; 30 снежня 1928, Мак-Комб, штат Місісіпі, ЗША — 2 чэрвеня 2008, Арчэр, штат Фларыда, ЗША) — амерыканскі спявак, гітарыст, аўтар песень. Адзін з родапачынальнікаў рок-н-ролу. Ён прыўнёс у папулярную музыку шэраг змен, уключаючы энергічныя гітарныя рытмы і паскораныя пераходы. Бо Дзідлі выкарыстаў пры гульні спецыфічную гітару прамавуголнай формы. Бо Дзідлі лічаць адным з заснавальнікаў рок-музыкі (яго называюць «The Originator»). Ён уладальнік ганаровай прэміі «Грэмі» за жыццёвыя дасягненні (1998) і адзін з дваццаці найвялікшых музыкантаў у гісторыі рок-н-ролу (па меркаванні часопіса Rolling Stone). У 2005 годзе Бо Дзідлі адзначыў шасцідзесяцігадовы юбілей музычнай кар’еры гастролямі па Аўстраліі і Еўропе. У маі 2007 года музыка перанёс інсульт на сцэне падчас канцэрту, пасля чаго страціў здольнасць гаварыць; 2 чэрвеня 2008 г. Бо Дзідлі памёр у бальніцы горада Арчэр ў Фларыдзе ў выніку сардэчнага прыступу.

Бо Дзідлі
Bo Diddley
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Элас Мак-Дэніел
Дата нараджэння 30 снежня 1928(1928-12-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 чэрвеня 2008(2008-06-02)[3][1][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Сцяг ЗША ЗША
Музычная дзейнасць
Прафесіі гітарыст, спявак, аўтар-выканаўца, кампазітар
Гады актыўнасці 1958—2008
Інструменты гітара[4] і вакал[4]
Жанр рок-н-рол, рытм-энд-блюз
Узнагароды
bodiddley.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
  • Bo Diddley (1958)
  • Go Bo Diddley (1959)
  • Have Guitar-Will Travel (1960)
  • Bo Diddley In The Spotlight (1960)
  • Bo Diddley Is A Gunslinger (1960)
  • Bo Diddley Is A Lover (1961)
  • Bo Diddley’s A Twister (1962)
  • Bo Diddley Deagles (1962)
  • Bo Diddley & Company (1962)
  • Surfin' with Bo Diddley (1963)
  • Bo Diddley’s Beach Party (1963)
  • Bo Diddley’s 16 All-Time Greatest Hits (1964)
  • Two Great GuitarsЧакам Беры) (1964)
  • Hey Good Lookin' (1965)
  • 500 % More Man (1965)
  • The Originator (1966)
  • Super BluesМадзі Уотэрсам і Літл Уолтэрам) (1967)
  • Super Super Blues BandМадзі Уотэрсам і Хаўлін Вульфам) (1967)
  • The Black Gladiator (1970)
  • Another Dimension (1971)
  • Where It All Began (1972)
  • Got My Own Bag of Tricks (1972)
  • The London Bo Diddley Sessions (1973)
  • Big Bad Bo (1974)
  • 20th Anniversary of Rock & Roll (1976)
  • I’m A Man (1977)
  • Ain’t It Good To Be Free (1983)
  • Bo Diddley & Co — Live (1985)
  • Hey…Bo Diddley in Concert (1986)
  • Breakin' Through The BS (1989)
  • Living Legend (1989)
  • Rare & Well Done (1991)
  • Live At The RitzРоні Вудам) (1992)
  • This Should Not Be (1993)
  • Promises (1994)
  • A Man Amongst Men (1996)
  • Moochas Gracias (з Anna Moo) (2002)
  • Dick’s Picks #30 (2003) (сесія 1972 года з 5 песень з The Grateful Dead)
  • Bo’s The Man! — Live On Tour (2007) (перавыданне канцэрту 1980 г.)

Зноскі

  1. а б Morthland J. Bo Diddley // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ellas McDaniel // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.today.com/id/24933262
  4. а б Montreux Jazz Festival Database Праверана 25 верасня 2020.
  5. Southern E. Biographical Dictionary of Afro-American and African MusiciansGreenwood Publishing Group, 1982.

Спасылкі

правіць