Бразготкі, бразгучкі, бразгуны, бразгаўкі — агульная назва многіх народных самагучальных інструментаў: шархуноў, званкоў і талерачак (як састаўных частак бубна), трашчоткі і ўласна бразготкі, якая служыла не толькі дзіцячай цацкай, але ўжывалася і як сігнальны інструмент у начным старажоўстве, а ў наш час вядома як ансамблевы рытмічна-каларыстычны музычны інструмент.

Літаратура правіць

  • Назіна І. Дз. Бразготкі // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Том 1— Мн.: Выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1984.