Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (Хвайніца)

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан — вайсковае пахаванне ў в. Хвайніца, размешчана каля школы.

Славутасць
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
Краіна  Беларусь
Вёска Хвайніца
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Д000463шыфр 513Д000463

У брацкай магіле пахаваны 3 лётчыкі, якія загінулі ў чэрвені 1941 г., 11 воінаў, што загінулі 2526 чэрвеня 1944 г. пры ліквідацыі акружанай групоўкі нямецкіх войск, 4 партызаны 9-й Кіраўскай партызанскай брыгады, што загінулі ў баі супраць карнікаў 17 лютага 1943 г.. сярод пахаваных Герой Савецкага Саюза Аляксандр Канстанцінавіч Шомін. У 1958 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.

Спасылкі правіць