Брацкая магіла (Карані)

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Карані, Светлагорскі раён.

Славутасць
Брацкая магіла
Краіна  Беларусь
Вёска Карані
Будаўніцтва 19431944 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000758шыфр 313Д000758

Апісанне правіць

Акупіравана вёска ў жніўні 1941 года. Восенню 1941 года была сфарміравана падпольная група і партызанскі атрад «За Радзіму». Падпольную групу ў вёсках Карпавічы, Карані, Асташкавічы арганізаваў ваенфельчар П. П. Захаранка. У перыяд акупацыі падпольшчыкі і партызаны праводзілі влікую працу па вызваленню сваёй мясцовасці. Аднак вясной 1942 года падпольшчыкі былі вымушаны сыйсці ў лес і з’ядналіся з групай падпольшчыка П. А. Кашаварава, на базе якой 20 мая 1942 года быў арганізаваны Даманавіцкі партызанскі атрад.

24-25 лістапада 1943 года на тэрыторыю Светлагоршчыны ўступілі часці 27-га стралковага корпуса генерал-маёра М. П. Чаракманава 65-й арміі. У напрамку на Карані натупала 354-я стралковая дывізія, і 26 лістапада вёска Карані была вызвалена. Аднак хутка зноў захоплена і канчаткова вызвалена ў лютым 1944 г.

У брацкай магіле пахавана 572 чалавека, воінаў і партызан, якія загінулі на тэрыторыі раёна ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1943—1944 гадах. Сярод пахаваных — Героі Савецкага Саюза Кірыла Лявонціевіч Камынін і Аляксей Іванавіч Яршоў. У 1967 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна[1].

Зноскі

  1. Брацкая магіла в. Карані(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2021. Праверана 7 ліпеня 2021.