Аляксей Іванавіч Яршоў

Аляксей Іванавіч Яршоў (18 красавіка 1925 — 11 студзеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, стралок 6-й роты 2-га стралковага батальёна 212-га гвардзейскага стралковага палка 75-й гвардзейскай стралковай дывізіі 30-га стралковага корпуса 60-й арміі Цэнтральнага фронту, гвардыі чырвонаармеец, Герой Савецкага Саюза (1943 г.)[1].

Аляксей Іванавіч Яршоў
Александр Иванович Ершов
Дата нараджэння 18 красавіка 1920(1920-04-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 студзеня 1944(1944-01-11) (23 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19431944
Званне чырвонаармеец
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 18 красавіка 1925 года ў вёсцы Аполіхе цяпер Купінскага раёна Новасібірскай вобласці. У 1940 годзе скончыў з адзнакай Навасельскую сямігадовую школу.

У Чырвоную Армію прызваны ў 1943 годзе, вучыўся ў Кемераўскім вайсковым пяхотным вучылішчы[2] (па іншых звестках — у палкавой школе ў Кемерава[3]). З прычыны складанага становішча на фронце, у жніўні 1943 года курсантаў без прысваення звання накіравалі ў Дзеючую армію. 4 верасня 1943 года чырвонаармеец Яршоў стаў стралком 6-й стралковай роты 2-га стралковага батальёна 212-га гвардзейскага стралковага палка 75-й гвардзейскай стралковай дывізіі. Асабліва вызначыўся пры фарсіраванні ракі Дняпро на поўначы ад Кіева, у баях па захопу і ўтрманню плацдарма ў раёне вёсак Глебаўка і Яснагародка (Вышгарадскі раён Кіеўскай вобласці) на правым беразе Дняпра восенню 1943 года.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 кастрычніка 1943 года за паспяховае фарсіраванні ракі Дняпро на поўначы ад Кіева, трывалае замацаванне плацдарма на заходнім беразе ракі Дняпро і праяўленыя пры гэтым мужнасць і геройства гвардыі чырвонаармейцу Яршову Аляксею Іванавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[4].

Загінуў 11 студзеня 1944 года ў баі за вызваленне Беларусі каля вёскі Карані Даманавіцкага (цяпер Светлагорскага) раёна Гомельскай вобласці. Пахаваны на поле бою.

Узнагароды правіць

Памяць правіць

Зноскі

  1. Пасада і воінскае званне прыведзены на дату подзвіга.
  2. Кемеровское высшее военное командное училище связи — Открытое Кемерово.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2014. Праверана 6 кастрычніка 2018.
  3. Летопись родного края Архівавана 2 лютага 2014.
  4. ЦАМО, ф. 33, оп. 682525, д. 48, запись 12057300 Архівавана 25 ліпеня 2012.. 29 июля 2012 года.
  5. Купино.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць