Брацкая магіла (Мар’іна)

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Мар’іна, Добрушскі раён, Гомельская вобласць.

Славутасць
Брацкая магіла
Краіна  Беларусь
Вёска Мар’іна
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000267шыфр 313Д000267

Помнік правіць

Помнік уяўляе сабою пастамент кубічнай формы вышынёй 2.2 м. На ім усталявана постаць салдата ў плашч-накідцы, які стаіць у поўны рост. У правай руцэ ваяр трымае аўтамат, у левай каску. На франтальнай частцы пастамента ўсталявана мемарыяльная пліта з надпісам «Вечная слава героям, павшим в боях за свободу и независимость нашей Родины».

Перад пастаментам сіметрычна размешчаны дзве пліты з чорнага мармуру, усталяваныя 26 жніўня 2010 года, у сувязі з подзахоронением 33 невядомых ваяроў, выяўленых пошукавым атрадам Міністэрства абароны РБ у наваколлях вёскі.

Злева ад пастамента ўсталяваны дзве стэлы з граніту з надпісамі. Першы надпіс: «1941 — 1945. Здесь захоронены 287 воинов Советской Армии. Они пали смертью героев в боях, в окрестностях деревни Марьино, освобождая от немецко-фашистских оккупантов Родину в сентябре — октябре 1943 года. Фамилии 219 воинов не установлены. Вечная слава героям!».

На другой стэле прозвішча пахаваных салдат. Справа знаходзяцца тры стэлы. На першай надпіс: «Вечен Ваш подвиг в сердцах поколений, жизнью потомки обязаны Вам». На дзвюх іншых стэлах прозвішча пахаваных ваяроў.

Тэрыторыя брацкай магілы агароджана металічным ланцугом з буйнымі звёнамі на нізкіх металічных слупках[1].

Зноскі