Брацкая магіла (Талачын)

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў горадзе Талачын, Віцебская вобласць. Знаходзіцца ў парку «Юзафполле» на вуліцы Будаўнікоў.

Славутасць
Брацкая магіла
54°23′54″ пн. ш. 29°42′53″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Талачын
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000753шыфр 213Д000753
Map

Апісанне правіць

У брацкай магіле пахаваны 72 воіны і 6 партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецкіх войск у 1941—1944 гадах. Сярод пахаваных — воіны 19-й гвардзейскай танкавай брыгады 3-га гвардзейскага танкавага корпуса 5-й гвардзейскай танкавай арміі 3-га Беларускага фронту, што загінулі 26 чэрвеня 1944 года пры вызваленні Талачына, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху і падпольнай барацьбы на тэрыторыі Талачынскага раёна Сямён Мікалаевіч Нарчук.

У 1960 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна. На мемарыяльных дошках імёны загінуўшых[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Талачынскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 409—420.