Брожка

вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Бро́жка[1] (трансліт.: Brožka, руск.: Брожка) — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарбацэвіцкага сельсавета.

Вёска
Брожка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 25 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 225
Паштовыя індэксы
213837
Аўтамабільны код
6
СААТА
7208820031
Брожка на карце Беларусі ±
Брожка (Беларусь)
Брожка
Брожка (Магілёўская вобласць)
Брожка

Геаграфія

правіць

Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы захад ад горада і чыгуначнай станцыі Бабруйск, 122 км ад Магілёва, на поўдні мяжуе з лесам. Побач аўтадарога Бабруйск—Глуск.

Насельніцтва

правіць

У 1897 годзе - 19 двароў, 156 жыхароў. У 1907 годзе - 22 двары, у 1917 - 23. У 1959 годзе — 113 жыхары, у 1970 — 132. У 1986 годзе 43 гаспадаркі, 105 жыхароў.

21 гаспадарка, 31 жыхар (2007).

Гісторыя

правіць

Вядома з 19 стагоддзя. У 1897 годзе вёска Брожка (яна ж Таканаўка) у Гарбацэвіцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1918 годзе адкрыта школа (у 1925 г. - 35 вучняў), працаваў драматычны гурток. У ліпені 1931 года арганізаваны калгас «Полымя рэвалюцыі». У вайну 8 жыхароў загінулі на фронце. У 1986 годзе ў складзе саўгаса «Бабруйскі». Працуюць аддзяленне сувязі, клуб, магазін.

Забудова

правіць

Планіровачна ўяўляе сабой 2 прамалінейныя скрыжаваныя вуліцы з двухбаковай драўлянай забудовай сядзібнага тыпу.

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць