Гарбацэвіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Гарбацэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Гарбацэвічы.

Гарбацэвіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Бабруйскі раён
Уключае 22 населеных пункта
Адміністрацыйны цэнтр Гарбацэвічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 260
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

ГісторыяПравіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе 1-га Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР, з 4 жніўня 1927 года ў складзе аб’яднанага Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі (да 26 ліпеня 1930) БССР[1]. З 20 лютага 1938 года — ў складзе Магілёўскай вобласці, 20 верасня 1944 года быў перададзены ў склад Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці.

НасельніцтваПравіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1260 чалавек[2], з іх 63,7 % — беларусы, 33,7 % — рускія[3].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

СпасылкіПравіць