Першы Бабруйскі раён
(Пасля перасылкі з Бабруйскі 1-шы раён)
Пе́ршы Бабру́йскі раён (таксама Бабруйскі 1-шы (паўднёва-заходні) раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1927 гг. Цэнтр — горад Бабруйск.
Першы Бабруйскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Уключае | 196 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Бабруйск |
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 |
Дата скасавання | 4 жніўня 1927 |
Насельніцтва (1925) | 46 900 |
Плошча | 1 453 км² |
Гісторыя
правіцьРаён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — горад Бабруйск. 20 жніўня 1924 года падзелены на 13 сельсаветаў:
- Багушоўскі,
- Брожскі,
- Варатынскі,
- Восаўскі,
- Гарбацэвіцкі,
- Кавалёўскі,
- Каменкаўскі (Каменскі),
- Малеўскі,
- Продзвінскі,
- Рымавецкі,
- Сычкаўскі,
- Туркоўскі,
- Цялушскі.
21 жніўня 1925 года ўтвораны Бортнікаўскі сельсавет. 24 верасня 1926 года Багушоўскі сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны рускі сельсавет. 4 жніўня 1927 года раён аб’яднаны з Другім Бабруйскім раёнам у адзіны Бабруйскі раён.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
- Камінскі, М. І. Бабруйскі раён другі / М. І. Камінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М. В. Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — С. 261. — ISBN 5-85700-074-2.