Брожскі сельсавет
Бро́жскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — пасёлак Брожа.
Брожскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бабруйскі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Брожа |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 999 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бабруйскага 1-га раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Брожа. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР[1]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. 20 лютага 1938 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Слабодка. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Брожа[2].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1246 чалавек[3], з іх 91,9 % — беларусы, 5,2 % — рускія, 1,8 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 999 чалавек[5].
Зноскі
- ↑ БРОЖА // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. С. 162
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.