Сычкаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
Сы́чкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Сычкава.
Сычкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бабруйскі раён |
Уключае | 26 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Сычкава |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 656 |
Часавы пояс | +2 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бабруйскага 1-га раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР[1]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці.
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1592 чалавекі[2], з іх 88,7 % — беларусы, 9,2 % — рускія, 1,3 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1656 чалавек[4].
Зноскі
- ↑ СЫЧКАВА // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. С. 208
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.